Госць Рацыі – кіраўнік НАУ і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка.

РР: Хацелася б зрабіць вынікі паседжанняў у Парламенскай Асамблеі Рады Еўропы, якія адбываліся на мінулым тыдні.
Павел Латушка: Гэта ўнікальная сітуацыя, дзякуючы таму, што беларусы ў 2024 годзе прагаласавалі і абралі Каардынацыйную Раду, мы атрымалі магчымасць мець сваю афіцыйную дэлегацыю ў Парламецкай Асамблеі Радыё Еўропы, таксама як і ў Кангрэсе мясцовых органаў улады Савета Еўропы – па 6 чалавек, яны працуюць на ўсіх сесіях Парламецкай Асамблеі. Фактычна там прысутнічаюць прадстаўнікі больш 40 краінаў Еўропы.
Гэта дае магчымасць, па-першае, уплываць на прымаемыя рашэнні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, таксама і ставіць беларускае пытанне.
Што тычыцца апошняй зімовай сесіі, у якой я меў гонар прымаць удзел, то, па-першае, была прынята спецыяльная рэзалюцыя, якая тычылася бяспецы еўрапейскага кантыненту, у мемарандуме да гэтай рэзалюцыі скразнымі радкамі, чырвонымі літарамі будзе прапісана, што спецыяльны трыбунал па пытаннях адказнасці за агрэсію супраць Украіны, створаны для прыцягнення да адказнасці расейскіх і беларускіх лідараў, менавіта за злачынства супраць Украіны.
Таксама там утрымліваюцца словы, што агрэсіўная вайна Расеі, якая ажыццяўляецца пры ўдзеле рэжыму Лукашэнкі, прывяла да ўзмацнення жорсткасці гэтых двух рэжымаў.
Я прывожу гэтыя цытаты таму што яшчэ раз падкрэслю, цяпер ужо фактычна не будзе ніводнага дакумента ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, які будзе датычыць сітуацыі ва Украіне, каб там не ўзадвалася роля Лукашэнкі. Гэта дзякуючы таму, што ў красавіку 2025 года нам удалося правесці ў рэзалюцыю Парламецкай Асамблеі Рады Еўропы менавіта такі выраз, што за злачынствы агрэсіі нясе адказнасць так званае вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва Беларусі на чале з Лукашэнкам. Так што гэта будзе ўжо пастаянна.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






