BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цяпер РФ павінна паказаць імкненне да міру, – Рубіа

Расея павінна адказаць на ідэю 30-дзённага перамір’я на фронце, на якое па прапанове ЗША ўжо пагадзілася Украіна. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Джыдзе заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.

“Баявыя дзеянні павінны спыніцца. Яшчэ раз, хачу сказаць, што мэта тут – мір. Гэта мэта прэзідэнта [Трампа]. Лепшы жэст добрай волі, які могуць зрабіць рейцы, – гэта сказаць “так” на прапанову ўкраінцаў спыніць стральбу, спыніць баявыя дзеянні і сесці за стол перамоваў.”

Рубіа адзначыў, што падчас далейшых перамоваў аб завяршэнні расейска-ўкраінскага канфлікту давядзецца вырашыць мноства пытанняў, у прыватнасці аб вяртанні дэпартаваных дзяцей і абмене ваеннапалоннымі.

“Але жэст добрай волі нумар адзін, які мы можам убачыць з боку расейцаў, – гэта ўбачыць прапанову Украіны і адказаць на яе згодай”, – сказаў кіраўнік Дзярждэпа.