- Чаму ЕЗ павінен падтрымаць беларусаў?
- Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі “Арэшнік”.Пуцін пагадзіўся
- Польскія фермеры могуць страціць сотні трактароў Belarus
Чаму ЕЗ павінен падтрымаць беларусаў? У дзень завяршэння тэрміну знаходжання Жазэпа Барэля на пасадзе Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі, ён і Святлана Ціханоўская апублікавалі сумесны артыкул у EUobserver наконт таго, што Еўропа робіць і што мусіць рабіць у дачыненні Беларусі.
“«Беларусь — еўрапейская краіна. Яе народ падзяляе тыя ж каштоўнасці, што і жыхары Варшавы, Парыжа і Берліна, — свабоду, годнасць і самавызначэнне».
Беларусы ўжо зрабілі свой выбар на карысць свабоды і незалежнасці — калі масава пратэставалі ў 2020 годзе. Аднак сёння Беларусь знаходзіцца на ростанях. Падтрымліваючы Украіну, мы не павінны забываць пра Беларусь. Ці застанецца яна заціснутай у цісках дыктатара, які абслугоўвае імперскія амбіцыі Расеі? Ці ж яна возьме новы курс на Еўропу і дэмакратыю?». ЕЗ выдзеліў больш за 140 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і праваабаронцаў. Па стане на 2022 год у ЕЗ пражывала больш за 400 000 грамадзян Беларусі. Многія з іх беглі ад рэпрэсій.
Акрамя таго, ЕЗ паабяцаў вылучыць 3 мільярды еўра на мірны пераход да дэмакратыі ў будучыні. ЕЗ неабходна падтрымліваць і ўмацоўваць гэтую двайную палітыку: ізаляваць рэжым і падтрымліваць беларускі народ.
Па-першае, узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Па-другое, падтрымліваць грамадзянскую супольнасць (у тым ліку праваабаронцаў, незалежныя СМІ) і дэмакратычныя сілы Беларусі. Яны маюць патрэбу ў адраснай дапамозе — фінансавай, тэхнічнай, палітычнай — каб падтрымліваць полымя свабоды. Мы павінны супрацьстаяць дэзінфармацыі, падтрымліваць сем’і рэпрэсаваных і ўмацоўваць ініцыятывы, якія спрыяюць умацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці. Ад ЕЗ просяць забяспечыць мабільнасць для простых беларусаў, каб былі даступныя візы. І, нарэшце, вызваліць палітычных зняволеных”, – піша міжнароднае выданне.
….
“Аляксандр Лукашэнка папрасіў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна паставіць на тэрыторыі Беларусі ракетную сістэму “Арэшнік”. Пра гэта ён сказаў падчас цырымоніі падпісання сумесных дакументаў па выніках паседжання вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы”, – піша расейскае незалежане выданне Meduza.
«Пуцін у адказ назваў гэта “магчымым”. Ён удакладніў, што размяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі будзе магчымае ў другой палове 2025 года, бо да гэтага тэрміну расейскія ўлады плануе наладзіць серыйны выпуск «Арэшніка». Паводле слоў Пуціна, якія прыводзіць РІА Новости, комплексы “Арэшнік” будуць паступаць на ўзбраенне Расіі і паралельна — у Беларусь. Пуцін і Лукашэнка 6 снежня падпісалі дамову аб гарантыях бяспекі паміж Расеяй і Беларуссю ў рамках Саюзнай дзяржавы. Паводле слоў прэзідэнта РФ, пагадненне вызначае ўзаемныя абавязацельствы па абароне, па абароне суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу Расеі і Беларусі. Ён адзначыў, што для вырашэння гэтых задач могуць быць задзейнічаны “ўсе існуючыя сілы і сродкі”, – піша расейскае незалежнае выданне.
….
“Беларускія аўтамабілі нелегальныя і ці будуць іх здаваць на злом? Наперадзе нас чакае бура пра трактары МТЗ”, – папярэджвае польскі партал farmer.pl.
“Справа тычыцца рэгістрацыі трактароў «МТЗ «Беларус». Усе ведалі, што продаж і рэгістрацыя гэтых транспартных сродкаў незаконныя, але яны былі ўведзеныя ў абарот і выкарыстанне ў Польшчы са згоды мясцовых улад. Цяпер суды і пракуратура пачынаюць не толькі разбірацца ў справе, але і выносіць прысуды, шукаць вінаватых. На жаль, хэпі-энда ў гэтай справе не будзе, і галоўнымі ахвярамі, хутчэй за ўсё, стануць фермеры, хаця яны тут менш за ўсё вінаватыя. Пакуль мы не пісалі пра гэтае пытанне больш падрабязна, каб не нашкодзіць аграрыям і не сеяць лішняй панікі. На жаль для польскіх фермераў, справа набрала абароты. Польскія кампаніі, якія вырабляюць трактары (напрыклад, Crystal, Farmer, Ursus, Pronar, Kraft і Ślązak), і такія кампаніі, як Zetor або Farmtrac, якія вырабляюць у Польшчы, павінны былі канкураваць. з прадпрыемствам на працягу многіх гадоў, якія не выконвалі правілы і прадавалі нелегальны прадукт за значна меншыя сумы. 5 верасня 2024 года апеляцыйная калегія мясцовага самакіравання ў Беластоку разглядала пытанне аб рэгістрацыі трактара ў Сакольскім раёне. Адным словам, рашэнне абласнога суда ў Беластоку пакінула ў сіле рашэнне аб прызнанні несапраўднай рэгістрацыі трактара «МТЗ «Беларус». На думку суддзяў, рашэнне аб рэгістрацыі вынесена з грубым парушэннем дзеючага заканадаўства. Транспартны сродак быў зарэгістраваны ў Беларусі, але гэта не вызваляла рэгіструючы суб’ект ад прад’яўлення сертыфіката адпаведнасці ЕЗ, якога ён не прадстаўляў (Палажэнне № 167/2013. Такім чынам, рашэнне аб пастаноўцы транспартнага сродку на ўлік несапраўднае, і, што яшчэ горш, транспартны сродак наогул не павінен эксплуатавацца ў Польшчы. Мы пішам пра гэта такім чынам, таму што не выключана, што трактар у рэшце рэшт давядзецца здаць на металалом, што, безумоўна, будзе страшнай навіной для многіх польскіх фермераў. У дадзеным выпадку відавочна, што праблема ў трактарах, якія ўвозяцца ў Польшчу як былыя ва ўжыванні з Беларусі. Падобным чынам у Польшчу завозілі таксама МТЗ з Літвы, Венгрыі і Румыніі. Больш за ўсё вінаватыя ў гэтай справе аддзелы, якія рэгістравалі транспартныя сродкі з парушэннем дзеючага заканадаўства. Уладальнікам аўтамабіляў, прывезеных з ЗША, Японіі і іншых экзатычных краін, таксама варта ўважліва сачыць за гэтым пытаннем”, – заклікае польскі партал.
Беларускае Радыё Рацыя, Вольга Сямашка