BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Cусветная прэса пра Беларусь: Ганарыцца Радзімай?

Пуцін выкарыстоўвае Беларусь для эскалацыі сваіх ядзерных пагроз. Арганізатары акцыі пратэсту на мяжы разлічваюць на дапамогу польскага ўраду. Чаму нельга проста забыцца пра зняволенне ў беларускай турме?

30 чэрвеня Беларусь пачала бразгаць ядзернай зброяй, а начальнік беларускага Генштаба Павел Муравейка заявіў, што яго краіна без ваганняў ужыве ядзерную зброю ў выпадку правакацыі. «Ястрабіныя каментарыі камандуючага беларускай арміяй прагучалі ўсяго праз некалькі тыдняў пасля таго, як Беларусь і Расея правялі сумесныя ядзерныя вучэнні, якія былі вытлумачаны як спроба запалохаць Захад. Гэта адбылося пасля заявы Уладзіміра Пуціна вясной 2023 года пра планы захоўвання расейскіх тактычных ядзерных сродкаў на тэрыторыі Беларусі. Паведамляецца, што да канца года зброя прыбыла ў Беларусь», – піша амерыканскае выданне Atlantic Council.

Нядаўняя заява Муравейкі паказвае, як Крэмль выкарыстоўвае Беларусь для эскалацыі сваёй кампаніі ядзернага шантажу супраць Захаду. Відавочна, што любая расейская ядзерная зброя, разгорнутая праз мяжу ў Беларусі, застаецца пад цвёрдым кантролем Масквы. Калі беларускія чыноўнікі цяпер самі пагражаюць ядзернай зброяй, то робяць гэта ад імя Пуціна. Гэта вельмі адпавядае ролі падтрымкі, якую адыграла Беларусь падчас поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Калі баявыя дзеянні толькі пачаліся ў лютым 2022 года, беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка дазволіў расейскім вайскоўцам выкарыстоўваць яго краіну ў якасці базы для ўварвання ў паўночную Украіну. Пасля паразы Расеі вясной 2022 года ў бітве за Кіеў, армія Пуціна адступіла назад у Беларусь, каб перагрупавацца. У той час як Лукашэнку да гэтага часу ўдавалася супрацьстаяць ціску Крамля, каб уступіць у вайну непасрэдна, ён дазволіў Расеі наносіць авіяўдары па аб’ектах па ўсёй Украіне з беларускай тэрыторыі. Ён таксама быў адным з нямногіх міжнародных лідараў, гатовых публічна далучыцца да Пуціна, сустракаючыся з расейскім дыктатарам некалькі разоў. Рабская лаяльнасць Лукашэнкі свайму расейскаму патрону не выклікае здзіўлення. Беларускі кіраўнік знаходзіцца ў моцнай залежнасці ад Крамля з 2020 года, калі Пуцін умяшаўся, каб прадухіліць крах рэжыму Лукашэнкі на фоне агульнанацыянальных пратэстаў з-за фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Апошнія чатыры гады Расея няўхільна ўмацоўвае сваю ціск на Беларусь, гэты працэс некаторыя параўноўваюць з паўзучай анэксіяй краіны», – адзначае амерыканскае выданне.

….

Радыё Люблін сачыла за тым, як прадстаўнікі беларускай дыяспары часткова перакрылі нацыянальную дарогу № 68 у раёне памежнага пераходу з Беларуссю. Пры гэтым яны патрабавалі вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі і спынення міграцыйнага крызісу на ўсходняй мяжы. Яны чакаюць, што польскі ўрад умяшаецца ў гэтае пытанне.

«Руслан Гусейнаў быў палітвязнем. Ён успамінае аб гэтым як аб траўме.
– Было шмат людзей, і яны не давалі нам ні ежы, ні вады, не дазвалялі хадзіць у прыбіральню. Людзей труцілі, білі, ламалі рукі, але многія палякі не ведаюць, што адбываецца ў Беларусі. Акрамя таго, той, хто піша ў Інтэрнэце пра Лукашэнку і ягоную дыктатуру, можа патрапіць у турму на два, тры ці дзесяць гадоў. У людзей, якія знаходзяцца ў турмах ці калоніях, пагаршаецца здароўе. Людзі там паміраюць. «Мы хочам, каб польскі ўрад прыгразіў Лукашэнку, што заблакуе чыгуначны шлях з Кітая ў Еўразвяз, калі ён не вызваліць усіх палітвязняў і не спыніць міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы», – кажа арганізатар акцыі пратэсту Руслан Хазін. «Кітайцы ўвогуле не зацікаўленыя ў палітвязнях. Яны зацікаўлены толькі ў тым, каб іх тавары трапілі ў Еўрасзвяз. І зараз засталася толькі адна дарога, якая ідзе з Кітая ў ЕЗ і ідзе яна праз Беларусь. Кітай не хоча, каб гэтую дарогу перакрылі. Тады яны пачнуць ціснуць на Лукашэнку і Пуціна, якія залежаць ад Кітая. За апошнія дні беларускі рэжым вызваліў 1
6 палітвязняў», – перадае Polskie Radio Lublin.

….


У Беларусі кожны чацвёрты асуджаны па прысудзе суда адпраўляецца ў месцы пазбаўлення волі, сярод палітвязняў гэтая лічба яшчэ вышэйшая. З якімі псіхалагічнымі праблемамі сутыкаюцца асуджаныя, ці правяраюць супрацоўнікаў турмаў на садысцкія схільнасці, і ці можна забыцца аб зняволенні – гэтаму пытанню DW прысвяціла асобны матэрыял, каб лепш асвяціць псіхалагічны стан палітзняволеных, якія днямі апуныліся на волі ў Беларусі.

«Чалавек у беларускай турме знаходзіцца ў даволі жорсткіх умовах, якія часта не адпавядаюць яго ўяўленням пра базавыя нормы. Зняволены не можа памыцца, калі ён хоча, нават у прыбіральню схадзіць праблема: унітаз знаходзіцца ў той жа камеры, проста аддзелены перагародкай. Знаходжанне ў такім калектыве выключае прыватнасць, якая патрэбная кожнаму з нас, і гэта можа прыводзіць да канфліктаў, з якіх складана знайсці выйсце. Факты жорсткасці, а часам і зверствы, якія мы назіраем з 2020 года, абумоўлены не садысцкімі схільнасцямі ці псіхапаталогіяй, а беспакаранасцю. Як мінімум да 2019 года супрацоўнікі ўвесь час адчувалі кантроль з боку разнастайных службаў. Што будзе, калі пасля такога татальнага кантролю аб’явіць беспакаранасць? Феномен, які можна назваць “спусціць з павадка”. А калі да гэтага дадаць яшчэ і стварэнне выявы ворага, лёгка атрымаць агрэсію любой ступені. Нават непрацяглае знаходжанне ва ўмовах зняволення можа прывесці да зменаў псіхікі, у тым ліку, незваротных. Чым большы тэрмін, тым вышэйшая такая верагоднасць», – падкрэслівае DW.

Беларускае Радыё Рацыя