BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Cусветная прэса пра Беларусь: краіна на ростанях

Як вырашыць такую праблему, як Беларусь? Гамбіт свабоды. Як ратаваць беларускіх вязняў сумлення? Беларусь найгоршая ў свеце па акадэмічных свабодах.

«Калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў лютым 2022 года, яна выкарыстала суседнюю Беларусь у якасці плацдарма для свайго жорсткага нападу на сталіцу Украіны Кіеў. У адказ Злучаныя Штаты і Еўрасзвяз увялі штрафныя фінансавыя санкцыі супраць дзясяткаў беларусаў, зацягнуўшы пятлю вакол ваеннай машыны краіны і закрыўшы доступ да міжнароднай фінансавай сістэмы», – аналізуе міжнароднае выданнеThe Foreignpolicy.

„Але з надыходам другой гадавіны вайны міжнародныя намаганні па ізаляцыі Беларусі не далі плёну. Дыктатар Лукашэнка толькі далей прасунуўся ў арбіту прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, стаўшы адным з яго самых надзейных саюзнікаў, нават калі іншыя лідары ў рэгіёне адышлі. Беларусь, усё больш праблемная, але забытая дыктатура на парозе НАТА, з якой ніхто дакладна не ведае, што рабіць.  Пасля гадоў стагнацыі Злучаныя Штаты цяпер шукаюць адказ на гэтае пытанне з прызначэннем новага спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі, які заняў пасаду, якая заставалася вакантнай больш за год. Крыс Сміт будзе знаходзіцца ў Вашынгтоне, а новы намеснік пасла, кар’ерны дыпламат Пітэр Каўфман — у сталіцы Літвы Вільні. Амбасада ЗША ў Менску прыпыніла працу ў краіне праз некалькі дзён пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Хіба гэта можа вярнуць Беларусь на парадак дня ў Вашынгтоне і Еўропе? Перад парай стаіць сізіфава задача, і любы прагрэс, верагодна, у лепшым выпадку будзе паступовым. Адной з сфер увагі, верагодна, будзе падтрымка грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага кіраўніцтва краіны ў выгнанні, у тым ліку Святланы Ціханоўскай. Захад ці беларуская апазіцыя мала што могуць з гэтым зрабіць. Так што мы ў значнай ступені закладнікі моцы расейскай дзяржавы», – падсумоўвае міжнароднае выданне.

….

«Адразу за межамі ЕЗ у турмах Беларусі ўтрымліваюцца тысячы закладнікаў рэжыму Лукашэнкі. Не існуе чароўнай формулы для іх вызвалення, але Е3 можа абапірацца на міжнародныя прыклады, каб выратаваць жыцці хаця б некаторых з іх», – піша еўрапейскае выданне European Council on Foreign Relations.

«Цяпер у турмах Беларусі знаходзіцца 1415 палітычных вязняў, больш за 1150 чалавек ужо адбылі свае тэрміны. Выйшаўшы на волю, многія вымушаныя неадкладна бегчы за мяжу, каб пазбегнуць паўторнага затрымання. Былыя вязні распавядаюць пра ўмовы катаванняў, якія яны зазналі ў турме, уключаючы збіццё, прымус да прызнанняў на камеру, пазначэнне жоўтымі біркамі і пазбаўленне прадметаў першай неабходнасці напрыклад, матрацаў, цёплай вопратку, бялізны, зубной шчоткі і нават туалетнай паперы. Камеры для палітвязняў абліваюць хлоркай, зімой пакідаюцца насцеж адчыненыя вокны, а ў чатырохмеснай камеры змяшчаюць да 16 чалавек. З-за антысанітарыі палітвязні часта хварэюць, адміністрацыя адмаўляе ім у медыцынскай дапамозе, што прыводзіць да смерці і самагубстваў. Калі вярнуцца толькі да лютага 2020 года, у Беларусі не было палітвязняў – і краіна не была міжнароднай парыяй, то там рэгулярна прымаліся еўрапейскія і амерыканскія дэлегацыі, выглядала ліберальнай унутраная палітыка і край быў адкрыты для замежных дзелавых колаў і турыстаў. Зараз у Беларусі (9 мільёнаў чалавек) палітвязняў больш, чым у Іране (насельніцтва 88 мільёнаў) або Венесуэле (насельніцтва 28 мільёнаў) . На сёння пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў падзяліла дэмакратычную апазіцыю на тры лагеры паводле стратэгіі вызвалення. Агульнай праблемай для кожнага з гэтых падыходаў з’яўляецца тое, што ні адзін з лагераў не мае кантролю над рэчамі, якія сапраўды могуць забяспечыць вызваленне зняволеных. Санкцыі ўводзяцца і адмяняюцца заходнімі інстытутамі; даверчыя граматы знаходзяцца ў руках заходніх паслоў; а абмен ваеннапалоннымі арганізаваны Ўкраінай. Беларускаму дэмакратычнаму руху ў выгнанні не хапае інструментаў і рэсурсаў, каб прымусіць Лукашэнку дзейнічаць ці дамагчыся з ім выгадных пагадненняў. Яны могуць звяртацца толькі да заходніх сталіц. Але ў такіх перамовах павінны ўдзельнічаць краіны, якія маюць добрыя стасункі як з заходнімі саюзнікамі, так і з сям’ёй Лукашэнкі – напрыклад, ААЭ і Катар. Гэтыя краіны лічацца захавальнікамі багаццяў сям’і Лукашэнкі і, такім чынам, маюць дастатковы аўтарытэт, каб ён мог выкарыстоўваць свой уплыў. На жаль, праблема палітвязняў характэрная не толькі для Беларусі. Ад дзясяткаў тысяч да мільёна палітычных зняволеных пакутуюць у турмах па ўсім свеце, ад Кубы да Кітая. У большасці выпадкаў іх лёс значна больш залежыць ад добрай волі тых, хто іх арыштоўваў, чым ад актыўнасці замежных дзяржаў. Аднак наша агульная адказнасць – заступіцца за тых, хто незаконна ўзяты ў закладнікі, незалежна ад таго, утрымліваюцца яны ХАМАСам або дыктатарскімі рэжымамі ў Еўропе», – заклікае еўрапейскае выданне.

….

Супрацоўнікі нямецкага Інстытута глабальнай палітыкі, выкарыстоўваючы экспертную сетку V-Dem Institute, якая штогод вымярае індэкс дэмакратыі ў свеце, правялі даследаванні акадэмічнай свабоды ў 7 сістэмах вышэйшай адукацыі. «Індэкс акадэмічнай свабоды (AFI) няўхільна зніжаецца: сёння ўніверсітэты і навукоўцы карыстаюцца значна меншай свабодай, чым 10 гадоў таму. За гэты перыяд акадэмічная свабода палепшылася толькі ў пяці невялікіх краінах, што прыносіць карысць усяго 0,7% насельніцтвы свету. А вось акадэмічныя свабоды ў Беларусі за 30 гадоў поўнасцю знішчаны», – піша амерыканскае выданне IGP.

У ВНУ Беларусі вучоныя не могуць займацца навуковай дзейнасцю. Пад пагрозай наступныя паказнікі. Гэта свабода даследаванняў і выкладання, якія адлюстроўваюць, у якой ступені выкладчыкі і даследчыкі з’яўляюцца ахвярамі цэнзуры і самацэнзуры ў вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці. Гэта і свабода акадэмічных абменаў і распаўсюджвання вынікаў даследаванняў, калі выкладчыкі і даследчыкі нявольныя ў публікацыі вынікаў сваіх даследаванняў, абмене ідэямі і адкрыццямі. Гэта таксама інстытуцыйная аўтаномія, калі неакадэмічныя актары фактычна кантралююць прыняцце рашэнняў ва ўніверсітэтах. Пад пагрозай недатыкальнасць універсітэцкага кампуса, калі  жыццё ва ўніверсітэце праходзіць пры цвёрдым кантролі, гвалце, запалохванні. І, нарэшце, свабода акадэмічных і культурных выказванняў. У якой ступені такія выказванні атрымліваюць палітычную ацэнку і дапускаюць крытыку ўрадаў», – падсумоўвае амерыканскае выданне.

Беларускае Радыё Рацыя