- Беларусь стала апошняй еўрапейскай краінай, якая прыпыніла дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе
- Ці можа Беларусь рыхтавацца да вайны?
- Як мэбля з беларускіх турмаў трапляла ў ЕЗ «са знакам якасці» і хто яе сертыфікаваў.

«Беларусь стала апошняй еўрапейскай краінай, якая прыпыніла дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Расея выйшла з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, што неадкладна прывяло да таго, што НАТА прыпыніла дзеянне пакта аб бяспецы. Зараз Беларусь і Турцыя таксама прыпынілі дзеянне пагаднення, бо скончылася яшчэ адно пагадненне аб бяспецы часоў халоднай вайны», – піша еўрапейскае выданне bne IntelliNews.
«Выхад з дамовы Беларусі хавае кантроль за моцай і дзейнасцю яе ўзброеных сіл ад пільнай увагі Захаду. Гэтае рашэнне было прынятае пасля таго, як Беларусь ужо абмежавала прымяненне дамовы ў дачыненні да Польшчы і Чэхіі, спадзеючыся па-ранейшаму выкарыстоўваць яе для збору выведвальнай інфармацыі аб колькасці заходніх ваенных для Расеі. Аднак гэтая стратэгія стала невыканальнай, калі іншыя заходнія краіны, у тым ліку ЗША, пачалі адступаць ад дамовы. Рашэнне Менска прыпыніць дзеянне ДЗУСЕ абгрунтавана заявамі аб тым, што дзеянні краін-сябраў NATO і іх саюзнікаў зрабілі дагавор недзеяздольным. Аднак законапраект Лукашэнкі абмяжоўваецца поўным адкліканнем з захаваннем унутраных працэдур унутраных узброеных сіл Беларусі. Урад Беларусі настойвае на выкананні абавязацельстваў па дамове, у тым ліку абмежаванняў на зброю і колькасць асабістага складу», – піша еўрапейскае выданне.
«Крэмль рыхтуе тэракты на тэрыторыі Беларусі, каб уцягнуць у вайну рэжым беларускага дыктатара Лукашэнкі, абвінаваціўшы ў гэтым полк імя Кастуся Каліноўскага – так указана ў сцэнару амерыканскага Інстытуту Робэрта Лэнсінга», – піша міжнароднае выданне nv.ua
«Існуе праблема таго, што сапраўды Расея можа ўцягнуць Беларусь у вайну. Трэці год ідзе вайна Расеі супраць Украіны. Беларуская армія можа далучыцца да яе і без тэрактаў, арганізаваных ФСБ. Тым часам Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй як плацдарм, на яе тэрыторыі трэніруюцца мабілізаваныя расейскія вайскоўцы. Факты паказваюць, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца расейскія вайскоўцы і расейская тэхніка. Расейскія войскі ўвайшлі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, і калі спатрэбіцца Пуціну, яны ўвойдуць зноў, а эксперты мяркуюць, што гэта можа адбыцца ў 2024 годзе. З тэрыторыі Беларусі абстрэльвалі ўкраінскія гарады. Сёння беларускія вайскоўцы нясуць службу ў расейскай арміі, расейскія вайскоўцы трэніруюцца на беларускіх палігонах, расейскую тэхніку абслугоўваюць беларускія вайскоўцы. Беларускія НПЗ папаўняюць дэфіцыт нафтапрадуктаў, які ўзнік у Расеі з-за атакі ўкраінскіх беспілотнікаў. То бок Беларусь ужо цалкам уцягнутая ў вайну Расеі супраць Украіны. Лукашэнка такі ж агрэсар, як і Пуцін – гэта трэба прызнаць. Трэба разумець, што беларусы адрозніваюцца ад расейцаў, і мелі вопыт арганізаваных уладамі тэрактаў, як гэта было ў красавіку 2011 года. Варта нагадаць пра выбух у менскім метро, які інсцэніравала ўлада. Яна мела толькі адну мэту – прымусіць замаўчаць насельніцтва, якое выступае супраць фальсіфікацыі наступных прэзідэнцкіх выбараў, а таксама дэвальвацыі рубля. Цяпер ніхто не паверыць, што Украіна можа зладзіць тэракты ў Беларусі з ахвярамі сярод мірнага насельніцтва. Вядома, Лукашэнка не пойдзе так далёка, каб уварвацца Украіну сваімі войскамі. Гэта будзе рашэнне Пуціна, і сапраўды нельга выключаць такі сцэнар», – адзначае міжнароднае выданне.
«Знак якасці Forest Stewardship Council (FSC) стаў увасабленнем «этычнага» спажывання, у тым ліку, і таго, што на вытворчасці не парушаюцца правы чалавека. Гэты знак доўгія гады ставіўся і на вырабленую беларускімі зняволенымі мэблю, хаця ў турмах выкарыстоўваюць прымусовую працу», – перадае DW.
«Восем калоній у Беларусі атрымлівалі сертыфікаты. «Знак FSC адчыняў дзверы для гандлю з ЕС», – указана ў звароце, які падпісалі праваабаронцы, палітыкі і экс-палітвязні. На іх думку, FSC закрываў вочы на парушэнні. У Беларусі да 2020-2021 года праца зняволеных аплачвалася, хаця і па нізкай стаўцы, зняволеных не прымушалі працаваць. Гэта праверана аўдытамі FSC», – адказалі ў арганізацыі на запыт DW. «У калоніі не пытаюцца, хочаш ты працаваць ці не, – гэта абавязак. Адміністрацыя вырашае, куды цябе адправіць і колькі плаціць», – расказвае выданню былы зняволены. У выніку ў многіх на рукі выходзіць 10-15 рублёў у месяц (менш за 5 еўра). Міжнародны лідэр сертыфікацыі ў сферы лясной гаспадаркі FSC атрымаў афіцыйны зварот з патрабаваннем расследаваць, як яго знак якасці патрапіў на мэблю, вырабленую ў беларускіх турмах. Зварот падпісалі міжнародныя праваабаронцы, еўрапейскія палітыкі і былыя палітвязні Беларусі. На іх думку, FSC гадамі заплюшчваў вочы на прымусовую працу беларускіх зняволеных і дапамагаў зарабляць рэжыму Лукашэнкі на продажах у ЕЗ», – падкрэслівае еўрапейскае выданне.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






