ЦВК Беларусі зарэгістраваў кандыдатаў у прэзідэнты на т.з. выбарах-2025. Кампанія з Кельцэ імпартуе прадукцыю БелАЗа “па частках”? Беларусь, вынікі года: рэпрэсіі рэжыму ўнутры краіны, пагрозы ў адрас суседзяў.
“ЦВК Беларусі зарэгістраваў кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2025. Імі сталі Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк, Алег Гайдукевіч, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка”, – перадае DW.
“Па дадзеных ЦВК, больш за ўсё подпісаў сабраў Аляксандр Лукашэнка – 2 518 145, Алег Гайдукевіч – 134 472, Сяргей Сыранкоў – 125 577, Ганна Канапацкая – 121 077, Аляксандр Хіжняк – 112 779 подпісаў. Рашэнне аб іх рэгістрацыі члены ЦВК прынялі аднагалосна. Па выніках праверкі дакументаў ЦВК не знайшла сур’ёзных парушэнняў ні ў аднаго з кандыдатаў. Напрыклад, у жонкі Сяргея Сыранкова знайшлі тры незадэклараваныя пераводы на суму ў 130 рублёў, што не лічыцца істотным парушэннем. Звесткі аб даходах Аляксандра Хіжняка “адпавядалі рэчаіснасці”. У Алега Гайдукевіча ўстанавілі незадэклараваны даход у 1500 рублёў за 2023 год, што, паводле звестак ЦВК, “не мае істотнага характару”. Таксама ў некаторых раёнах ЦВК прызнаў больш за 15% подпісаў “несапраўднымі”. У Канапацкай таксама знайшлі “анамаліі” з подпісамі ў некаторых раёнах, што не паўплывала на выніковы вынік. У дакументах Лукашэнку не знайшлі ніякіх неадпаведнасцяў. Такім чынам, у бюлетэні для галасавання будзе пяць кандыдатаў. Правам голасу, паводле звестак ЦВК, у Беларусі валодаюць 6 825 985 чалавек. Пры гэтым беларусы, якія жывуць за мяжой, з 2022 года пазбаўлены права галасаваць у дыпламатычных прадстаўніцтвах краіны. Папярэднія выбары 2020 года не былі прызнаныя ў ЕЗ, ЗША і іншых дэмакратычных краінах свабоднымі і выклікалі самыя масавыя пратэсты ў гісторыі незалежнай Беларусі”, – працягвае сачыць за сітуацыяй DW.
….
Паводле інфармацыі Wyborcza, фірма Polmark у канцы 2016 года заключыла пагадненне з БелАЗам аб стварэнні ў Кельцэ зборачнай вытворчасці самазвалаў грузападымальнасцю 45 тон для продажаў у краінах Еўропы. Калі беларускі завод патрапіў пад санкцыі, прамыя пастаўкі аказаліся немагчымыя. Зараз Polmark развівае ўласны брэнд – Kronos. Але журналісты заўважылі, што машыны гэтай маркі вельмі нагадваюць БЕЛАЗы.
“Тым не менш віцэ-прэзідэнт кампаніі Polmark Марэк Сверч запэўніў журналістаў, што фірма не супрацуе з суб’ектамі, якія трапілі пад санкцыі, але адмовіўся адказаць, ці вядомая яму кампанія “Еўрамарк”. Адзін з заснавальнікаў Polmark Матэвуш Жукоўскі прызнае, што яму вядомая кампанія “Еўрамарк” і што Polmark падтрымлівае з ёй кантакты. Ён таксама выключыў магчымасць увозу ў Польшчу БелАЗа, разабранага на часткі. А падабенства мадэляў Polmark і БелАЗ растлумачыў тым, што кампаніі супрацоўнічалі гадамі і скапіяваць гатовае рашэнне аказалася прасцей за ўсё. Ён прызнаў, што кампанія Polmark пастаўляла ў Беларусь запчасткі, але гэта былі тавары, якія не падпадалі пад санкцыі. Пры гэтым ён сказаў, што яму нічога невядома пра тое, ці мог «Еўрамарк» перапрадаць гэтыя тавары БелАЗу, але польская кампанія заводу нічога не пастаўляла”, – піша польскае выданне.
….
“Эксперты адзначаюць узмацненне жорсткасці рэжымам Лукашэнкі рэпрэсій супраць апазіцыі і ўзмацненне залежнасці Менска ад Масквы”, – перадае Руская служба “Голас Амерыкі”.
“У 2024 годзе Рэспубліка Беларусь прыцягвала ўвагу сусветных СМІ паведамленнямі аб пераследзе рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ўсіх, каго рэжым падазрае ў нелаяльнасці, а таксама агрэсіўнымі манеўрамі і пагрозамі ў адрас краін Захаду рыторыкай у рамках так званай “саюзнай дзяржавы” з Расеяй. У сваю чаргу, дзяржпрапаганда спрабавала выдаць за акт міласэрнасці нязменнага дыктатара вызваленне некалькіх цяжка хворых апазіцыянераў, тэрміны зняволення якіх па сфабрыкаваных абвінавачаннях і без таго заканчваліся ў лічаныя тыдні. Адна з галоўных падзей адыходзячага года тое, што Беларусь не была наўпрост уцягнутая ў вайну Расеі супраць Украіны, тое, што вайна не прыйшла пакуль на тэрыторыю Беларусі, у якой усё ж такі захоўваецца грамадзянскі супраціў. Важнай падзеяй для Беларусі можна лічыць і тое, што Лукашэнка ўсё ж быў вымушаны пайсці на вызваленне часткі палітвязняў. Гэта сведчыць пра тое, што Крэмль можа ў студзені распачаць у Беларусі дзеянні радыкальнага характару, але можа быць, што гэта робіць і сам Лукашэнка. Таму найлепшая тактыка для тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны, у гэтых “выбарах” не ўдзельнічаць». Важная пазіцыя ў сітуацыі будзе завязана на дзеянні новай Адміністрацыі ў Белым доме. Верагодная нейкая развязка па завяршэнні вайны ва Украіне. Пытанне – якія ахвяры і якія саступкі будуць ці не будуць прыняты, але гэта будзе важным сігналам, таму што ад таго, як будзе завершана або прадоўжана вайна ва Украіне, будзе залежаць і сітуацыя ў Беларусі. Бо для беларусаў, якія хочуць дэмакратычных перамен у сваёй краіне, ніякіх перамен да лепшага ў адыходным годзе не адбылося. Лукашэнка правёў рэпетыцыю свайго запланаванага на студзень 2025 года перапрызначэння на сёмы прэзідэнцкі тэрмін яшчэ ў лютым адыходзячага года – падчас так званага “Адзінага дня галасавання”. Як і прадстаўнікі беларускай палітэміграцыі не змаглі прадставіць якую-небудзь пераканаўчую альтэрнатыву электаральнаму фарсу, намечанаму на 26 студзеня 2025 года. Эканоміка Беларусі сёння працуе ў дапамогу Пуціну на вайну”, – падкрэслівае Руская служба “Голас Амерыкі”.
Беларускае Радыё Рацыя






