BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЦВК дапусціла да збору подпісаў 7 прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах-2025

Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі зарэгістравала яшчэ 3 ініцыятыўныя групы на прэзідэнцкія выбары.

На пасяджэнні 4 лістапада, якое транслявалі на афіцыйным сайце ЦВК, зарэгістравалі ініцыятыўныя групы:

Ганны Канапацкай – дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VI склікання). Сяргея Бобрыкава – былога начальніка Вайсковай акадэміі, Сяргея Сыранкова – лідара праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі.

Раней ЦВК зарэгістравала ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка і Вольгі Чамаданавай.  У Беларусі для правядзення выбараў 26 студзеня 2025 году ужо фармуюць 153 тэрытарыяльныя камісіі.

Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.