Яўка грамадзян на так званых “выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” па дадзеных на 20.00 склала 85,70% ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання грамадзян, паведамілі ў ЦВК Беларусі.

У Магілёўскай вобласці афіцыйная яўка склала 92,64%, у Гомельскай – 91,54%, Берасцейскай – 90,56%, Гарадзенскай – 89,28%, Менскай – 86,71%, Віцебскай – 86,39%, у Менску – 69,72%.
Папярэднія вынікі выбараў ЦВК агучыць 27 студзеня а 11 гадзіне.






