BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЦВК прыняў дакументы аб рэгістрацыі трох ініцыятыўных груп

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі на пасяджэнні 31 кастрычніка зарэгістравала адразу тры ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня 2025 года. Сярод новых прэтэндэнтаў – Алег Гайдукевіч, Аляксандар Хіжняк і Вольга Чамаданава.

Фота: ЦВК Беларусі

Таксама ЦВК Беларусі 31 кастрычніка прыняла дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты ад: Сяргея Бобрыкава, былога начальніка Ваеннай акадэміі, генерал-маёра, які цяпер узначальвае Рэспубліканскі савет грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў»; Ганны Канапацкай, дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VI склікання і Дыяны Кавалёвай, жыхаркі Магілёва. 

Наступнае пасяджэнне ЦВК прызначылі на 4 лістапада. Нагадаем, першай ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя