BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым адметны 2024 год для партыі „Народная грамада“?

Чым адметны быў 2024 год для беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Народная грамада“, якая зараз актыўна працуе ў замежжы? Што чуваць пра лідара партыі – вядомага палітзняволенага і былога вайскоўца Мікалая Статкевіча? Якую карысць прыносіць кааліцыя трох партый – лібералаў, БХД і сацыял-дэмакратаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў размове з нашай карэспандэнткай адказвае Госць Рацыі — выконваючы абавязкі кіраўніка сацыял-дэмакратычнай партыі „Народная грамада“ Яўген Вільскі:

РР: Усе падсумоўваюць вынікі года. Я думаю, і вам ёсць што сказаць. Якія значныя падзеі, акцыі, імпрэзы можна адзначыць сёлета, менавіта звязаныя з вашай сацыял-дэмакратычнай партыяй «Народная Грамада»? Што з запланаванага атрымалася, а што, можа, не?

Перш-наперш, вітаю шаноўнае спадарства, вітаю «Радыё Рацыя», дзякую за запрашэнне. Мяркую, што гэта найлепшы незалежны беларускі канал. Прапануе ўсім рабіць сустрэчы, без усякага падзелу.

РР: Вялікі дзякуй!

«Народная Грамада» — гэта неад’емная частка беларускага народа, і, натуральна, мы праходзім усе этапы, якія праходзіць беларускае грамадства. Мы маем і поспехі, і складанасці, але рухаемся наперад.

Чым адзначыўся гэты год? Мінулы год мы завяршылі вялікай канферэнцыяй у Вільні — «120 гадоў беларускай сацыял-дэмакратыі». Гэтую імпрэзу мы арганізавалі ўпершыню, сабраўшы каля 130 дэлегатаў і гасцей. Гэта было першае такое наша маштабнае мерапрыемства.

Сёлета мы працягнулі гэты рух. І заканчваем год уласнай канферэнцыяй, якую правялі ўжо ў Бруселі. То бок, за год мы зрабілі шлях ад лакальнай канферэнцыі да выхаду на міжнародны ровень.

Сумесна з нашымі партнёрамі па кааліцыі палітычных партый «Мемарандум», а таксама з прафсаюзамі, праваабаронцамі і прадстаўнікамі «Еўрапейскай Беларусі» мы 19 лістапада ў Бруселі правялі канферэнцыю, прысвечаную беларускім палітычным зняволеным, якіх крыху забылі.

Гэта пра тых палітзняволеных, якія першымі пачалі змаганне супраць беларускага рэжыму. Цяпер яны знаходзяцца ў самых цяжкіх умовах. Сярод іх — Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі і шмат прадстаўнікоў «Еўрапейскай Беларусі». Менавіта пра іх ішла размова на канферэнцыі.

Гэта была канферэнцыя аднадумцаў, якія глядзяць у адным кірунку і разумеюць, як вызваляць палітвязняў і працаваць у гэтым кірунку.

Мы стварылі трывалае партыйнае аб’яднанне з трох партый: сацыял-дэмакраты, хрысціянскія дэмакраты і лібералы. Гэта кааліцыя беларускіх палітычных партый. І, шчыра кажучы, яна спрацавала вельмі нечакана. Мы самі не чакалі такога эфекту.

Мы атрымалі доступ амаль ва ўсе кабінеты нашых еўрапейскіх партнёраў. Цяпер мы можам размаўляць і з хрысціянскімі дэмакратамі, і з лібераламі, і з сацыял-дэмакратамі.

Гэта фактычна ўдвая павялічыла нашы магчымасці, і мы самі былі прыемна здзіўленыя. Еўрапейскія партнёры вельмі пазітыўна ўспрынялі нашу працу.

Беларусы, праўда, пакуль мала разумеюць, што такое палітычныя партыі, і таму гэты момант пакуль не стаў такім пазітыўным для іх. Але тым не менш мы жывём, працуем і працягваем сваю дзейнасць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя