
“Госць Рацыі” — прадстаўнік аб’яднання экс-сілавікоў “Белпол” Уладзмір Жыгар. Апошнім часам у аб’яднанні зрабілі некалькі гучных раследаванняў пра ўдзел беларускай прамысловасці ў вайне Расеі супраць Украіны.
Гутырам з ім пра новы пакет санкцый, якія нядаўна ЗША прынялі супраць рэжымных прадпрыемстваў:
РР: Тыя арганізацыі, якія патрапілі пад санкцыі, ці сапраўды яны, як на думку прадстаўнікоў “Белполу” звязаныя з расейскім ВПК і прымаюць удзел у гэтым узброеным уварванні Расеі ва Украіну.
Уладзмір Жыгар: Мы можам са 100% упэўненасцю сказаць, што гэтыя кампаніі патрапілі ў санацыйныя спісы невыпадкова. Яны дапамагаюць краіне-агрэсару Расеі ў вайне супраць Украіны. Калі казаць, напрыклад, пра “Завод СВТ”, то ў нашым расследаванні “Зброевы барон” пра “Амкадор”, мы расказвалі пра тое, што “СВТ” вырабляе ўдарныя беспілотнікі і сістэмы навядзення артылерыйскага агню. Зноў такі ў нашым расследаванні ёсць кампаніі са спісу, які быў апублікаваны, якія трапілі пад санкцыі, яны таксама там ёсць. Мы можам са 100% упэўненасцю казаць пра тое, што яны не проста так трапілі ў санкцыйныя спісы. Я думаю, што кожны можа зразумець, чаму яны там апынуліся.
РР: Магчыма вы маглі б пералічыць асноўных гульцоў беларускай прамысловасці ў гэтым супрацоўніцтве.
Уладзмір Жыгар: У нашым апошнім кароткім відэа, у якім мы паставілі кропку ў абмеркаванні менавіта таго блока інфармацыі, пра які мы распавядалі ў расследаванні “Зброевы барон” мы згадалі 33 кампаніі, 33 установы, якія маюць дачыненне да вытворчасці толькі аднаго віду прыцэлаў для разнастайнага кшталту тэхнікі, якая выкарыстоўваецца расейцамі ў вайне ва Украіне. Мы не можам расказаць усяго, бо большая частка нашай працы з’яўляецца не публічнай. Я думаю, прыйдзе час і распавядзём больш. Тады ўжо можна будзе параўноўваць санкцыйныя спісы. Кожны чалавек зможа зразумець, чаму тая ці іншая кампанія трапіла. Калі казаць пра спісы, якія былі раней, то тут мы бачым і “Пеленг”, шэраг іншых кампаній, будуць яшчэ кампаніі, якія зноўтакі ж праскакваюць у нашых даследаваннях. Кампаніі, якія мы пакажам і дакажам, што яны ўдзельнічаюць, дапамагаюць Пуціну ў вайне.
РР: Ці можам мы зазначыць, што менавіта робяць гэтыя мерапрыемствы?
Уладзмір Жыгар: Кожны робіць штосьці сваё. Напрыклад, калі казаць пра “Пеленг”, які вырабляе прыцэлы, пра гэта яны распавялі дастаткова падрабязна, з 3D-графікай. Калі казаць пра апошняе відэа, то мы таксама паказалі, як вырабляюцца БПЛА “Чэкан”, якія выкарыстоўваліся расейцамі ў 2022 годзе, летам 2022 года ў вайне ва Украіне. Па вялікаму рахунку, вялізная колькасць беларускіх кампаній, прадпрыемстваў ад малых да вялікіх, пачынаючы ад вялікіх скончваючы невялікімі кампаніямі, якія вырабляюць усё што заўгодна. Пачынаючы ад оптыкі, карпусоў, заканчваючы банальна нейкімі гаечкамі і шрубкамі. Гэта ўсё ў выніку выкарыстоўваецца для стварэння вузлоў, механізмаў, якія трапляюць па дзяржабаронзамове ў Расею. Зноў такі ж мы гэты спіс паказвалі ў сваім апошнім кароткім відэа, але гэта не ўсё, што мы можам паказаць. У Беларусі вырабляецца вялікая колькасць вырабаў для арміі Расеі.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Уладзімір Жыхар кажа, што “Белпол” будзе і надалей працягваць працу і выкрываць не толькі прадпрыемства, якія ўскосна ўдзельнічаюць у вайне, але і механізмы абыходу санкцый.
Беларускае Радыё Рацыя







