BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Чым шчыльнейшыя межы Польшчы, тым большы ціск службаў Лукашэнкі”

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі Польшчы ў панядзелак ацаніў, што чым мацнейшы кантроль на польска-літоўскай мяжы, тым больш службы Лукашэнкі павялічваюць нагрузку на польска-беларускі ўчастак мяжы.

Фота: MSWiA

– Лукашэнка і расейскія службы, бачачы, што мы паступова закрываем сістэмы перакідвання мігрантаў у Еўразвяз дзякуючы кантролю на польска-літоўскай і польска-нямецкай межах, вяртаюцца да гэтага першапачатковага маршруту, – сказаў Кервінскі.

Ён таксама паведаміў, што намеснікі міністраў унутраных спраў Чэслаў Мрочэк і Мацей Душчык сёння возьмуць удзел у сустрэчах з калегамі з Літвы і Латвіі, падчас якіх абмяркуюць далейшыя сумесныя дзеянні па ўшчыльненні польска-літоўскай мяжы.

Сёння раніцай міністр Кервінскі правёў брыфінг з ваяводамі і кіраўнікамі службаў па сітуацыі на межах.

Крыніца: bielsk.eu