BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чым займаецца беларуская дыяспара ў Вялікабрытаніі?

Папулярызацыя беларускай тэмы сярод мясцовых палітыкаў, пашырэнне карыстання беларускай мовы і рэгулярныя сустрэчы на ёй, узняццё ўкраінскага пытання, у тым ліку дапамога беларускім ваярам. Такімі накірункамі працы жывуць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Распавядае беларус Юры Канавалаў:

– Для мяне, напэўна, зараз самае важнае пытанне – захаванне беларускай мовы ў Беларусі, бо, здаецца, што ў дыяспары сітуацыя лепшая. Бо беларускую мову ў Беларусі забіваюць і цікавасць., як беларусы як грамада могуць паспрыяць захаванню нашай культуры і мовы на Бацькаўшчыне. Камунікацыя, не маю на ўвазе нейкія культурніцкія праграмы, я маю на ўвазе камунікацыю, каб беларусы ў замежжы размаўлялі б па-беларуску і размаўлялі б па-беларуску са сваімі сябрамі, роднымі, сям’ёй.

Беларус Юры Канавалаў дадаў, што на дадзены момант Беларусь у Вялікабрытаніі больш успрымаецца ў расейскім кантэксце. Таму шмат што будзе залежыць ад вынікаў вайны ва Украіне.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя