Аляксандр Лукашэнка ўвёў абавязковы адзіны кваліфікацыйны экзамен для тых, хто ўпершыню паступае на дзяржаўную цывільную службу.

Адпаведны ўказ быў падпісаны 19 лютага.У адміністрацыі Лукашэнкі патлумачылі, што новаўвядзенне накіраванае на павышэнне патрабаванняў да будучых чыноўнікаў і ўніфікацыю падыходаў да іх адбору.
Экзамен будзе праходзіць у форме тэставання. Тэст распрацуе Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, і ён будзе аднолькавым для ўсіх кандыдатаў.
Тэставанне прадугледжвае праверку ведання Канстытуцыі Беларусі, а таксама іншых асноўных заканадаўчых актаў, якія павінны ведаць усе дзяржаўныя службоўцы.
Пералік экзаменацыйных пытанняў плануюць зрабіць вядомым загадзя.
Беларускае Радыё Рацыя






