BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да 10 «шахедаў» за ноч заходзілі ў Беларусь – «Гаюн»

У ноч 26 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі не менш за 7 расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед», паведамляе маніторынгавая група «Беларускi Гаюн».

Інфаграфіка: t.me/Hajun_BY

Дроны праходзілі праз «калідор» Славуціч-Прыпяць, заляталі ў напрамку Брагіна, а таксама Пінска/Століна на паўднёвым захадзе краіны.

«Першы заход быў у 02:51 па «транзітным калідоры» са Славуціча ў бок Чарнобыля, а далей у 04:34, 04:43, 05:19, 06:02 і 06:05. Таксама было яшчэ 3 «шахеды», якія рухаліся ў напрамку Беларусі, але іх заход дакладна не пацверджаны, гэта праходы ў 03:20, 06:37 і ў 09:38 раніцы», – піша рэсурс.

Акрамя таго, Паветраныя Сілы ВСУ паведамілі, што адзін з БПЛА, пасля заходу ў Беларусь, больш не вярнуўся ва Украіну, гэта значыць быў лакацыйна страчаны на тэрыторыі Беларусі, зазначаюць аўтары.

Паводле інфармацыі праекта, на працягу ночы і раніцы дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі не ўзнімалася.