Раней публічнымі тварамі ByPol былі Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў. Цяпер публіцы прадстаўлены яшчэ адзін чалец аб’яднання былых сілавікоў – былы супрацоўнік Генпракуратуры Аляксандр Ракіцкі, паведамляе «Наша ніва». Апошняе яго месца працы – Навукова-практычны цэнтр Генпракуратуры.

ByPol паведамляе, што ў траўні 2021 году Ракіцкага выклікалі на допыт. У яго правялі ператрус. Нагодай сталі допісы, якія дыскрэдытуюць рэжым. Ён не стаў чакаць арышту і выехаў з Беларусі праз Маскву ў Кіеў.
Ва Украіне Ракіцкі быў валанцёрам грамадскага аб’яднання «Вольная Беларусь», а калі пачалася поўнамаштабная вайна, перабраўся ў Польшчу.
У 2022 годзе Ракіцкі выказаў жаданне далучыцца да ByPol, але адказу не атрымаў. Толькі ў 2023 годзе Аляксандр Азараў прапанаваў яму ўступіць у арганізацыю.
Беларускае Радыё Рацыя






