BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да чаго можа прывесці ратыфікацыя дамовы пра бяспеку паміж Расеяй і Беларуссю?

Савет Федэрацыі Расеі зацвердзіў ратыфікацыю дамовы з Беларуссю пра гарантыі бяспекі, замацоўваючы ваеннае супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы. Дакумент прадугледжвае выкарыстанне ядзернай зброі ў выпадку пагрозы, а таксама магчымасць размяшчэння расейскіх вайсковых аб’ектаў на беларускай тэрыторыі. 

Сябра Каардынацыйнай Рады, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў указвае на неабавязковасць выканання палажэнняў дамовы:

– Падобная дамоўленасць можа і з’яўляецца абавязковым да выканання, што б там не было напісана. У выніку прывесці да задзейнічання беларускіх сілаў, напрыклад, да адбіцця нападу ў Курскай вобласці, як гэта адбываецца з Карэяй. Зноўку апраўдвае існаванне тых жа сумесных вайсковых груповак у нас. У Беларусі і Расеі такія сумесныя групоўкі ёсць – авіяцыя. Паглядзім, якія будуць рэальныя дзеянні. Але дакумент я б разглядаў у якасці вектара развіцця, чым абавязацельства, якое на стоадсодкаў неабходна трэба будзе выканаць.

Тым часам у Беларусі назіраецца маштабная перадыслакацыя воінскіх эшалонаў у рамках чарговых вучэнняў з тэхнікай і асабовым складам. Нягледзячы на​​маштабнасць перамяшчэнняў, Андрэй Кушняроў не бачыць у гэтым непасрэднай пагрозы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота radiosignal