BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да дня інаўгурацыі амерыканскага прэзідэнта застаецца тры дні

ЗША
Здымак ілюстрацыйны

Прысяга амерыканскаму народу павінна адбыцца ў бліжэйшы панядзелак, 20 студзеня. Для Дональда Трампа гэта другі тэрмін прэзідэнцтва, — апошнія падзеі каментуе беларус, які жыве ў ЗША, Раман Ярома:

Спакойна, нейкіх асаблівых хваляванняў або чагосьці ўзрушальнага не адбываецца. У прынцыпе, усе чакаюць інаўгурацыі. Усё роўна, вядома, некаторыя яго заявы прымушаюць крыху задумацца, але ў цэлым людзі лічаць, што гэта проста ў стылі Трампа: ён любіць гучныя і крыклівыя заявы, але пасля, як правіла, словы разыходзяцца са справамі. Усе спадзяюцца, што і гэтым разам будзе так жа.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Уступленне Дональда Трампа пасаду адбываецца па выніках прэзідэнцкіх выбараў мінулага года. На іх ён будучы рэспубліканцам перамог кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Камалу Харыс.

Беларускае Радыё Рацыя