BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да кантрабанды беларускіх цыгарэт датычны КДБ

Паветраныя шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ўрываюцца ў паветраную прастору Літвы, «не ёсць сродкам кантрабанды», заявіў 28 кастрычніка журналістам літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа. 

 Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа. Фота: P. Peleckio/BNS nuotr.

Паводле слоў прэзідэнта, у Беларусі «нічога выпадковага» не адбываецца, арганізоўваць масавыя залёты аэрастатаў у суседнюю дзяржаву без ведама ўладаў немагчыма.«Таму цалкам відавочна, што да продажу цыгарэт кампаніямі, якія выпускаюць афіцыйную прадукцыю, а таксама прадукцыю, прызначаную для нелегальнага рынку, маюць дачыненне спецыяльныя структуры, КДБ, і што з кожнага кантрабанднага пачка цыгарэт зарабляюцца вялікія грошы», — удакладніў кіраўнік літоўскай дзяржавы.

Сёння ў Менску, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі ў еўразійскай бяспецы, Лукашэнка закрануў пытанне крызісу ў беларуска-літоўскіх адносінах. Ён назваў рашэнне Літвы закрыць мяжу з Беларуссю праз вялікую колькасць залётаў паветраных шароў «вар’яцкай афёрай».

Беларускае Радыё Рацыя