
Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Фота: PAP
“На працягу некалькіх месяцаў мы назіраем інтэнсіўнасць і спробы перасячэння мяжы людзьмі, якія ні ў якім разе не жадаюць атрымаць прытулак, а з’яўляюцца інструментам у руках спецслужбаў Беларусі і Расеі. Усё больш частымі становяцца напады на польскіх жаўнераў, памежнікаў і паліцыянтаў”.
“Яны абсалютна непрымальныя” – сказаў падчас сённяшняга брыфінгу міністар нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Віцэ-прэм’ер польскага ўраду паведаміў, што да межаў накіраваны дадатковыя сілы войска і паліцыі:
– Мы ўжо раней прынялі рашэнне пра ўзмацненне мяжы, пра накіраванне дадатковых сіл, пра накіраванне і дадатковае ахоўнае абмундзіраванне жаўнераў. У сераду жаўнеры 25-й Брыгады паветранай кавалерыі з Тамашова Мазавецкага дабраліся да месца. Найлепшыя камандас, чырвоныя бярэты, найбольш дасведчаныя жаўнеры, якія служылі ў Афганістане, Іраку, а таксама ўдзельнічалі ў міратворчай місіі ў Косаве.
Гаворачы пра напружаную сітуацыю на польска-беларускай мяжы, Касіняк-Камыш адзначыў, што “перасячэнне мяжы з’яўляецца парушэннем закона, а фізічны напад ні ў якім разе недапушчальны і будзе сустрэты адпаведна”.
Беларускае Радыё Рацыя