BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталося 13 дзён

ЗША
Здымак ілюстрацыйны

13 дзён засталося да прэзідэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах Амерыкі. Яны адбудуцца ў аўторак, 05 лістапада менш чым праз два тыдні. На 60-х выбарах прэзідэнта ў гісторыі краіны будзе абраны 47-мы прэзідэнт, — сваімі разважаннямі адносна электаральнай кампаніі падзяліўся беларус, які жыве ў ЗША, Юры Крыхала:

Я пэўна падтрымаю Камілу Харыс, не таму што я такі аматар дэмакратычнай партыі, а хутчэй, Трамп гэта значна горшы кандыдат, гэта нарцыс, ён не разбіраецца ў вонкавай палітыцы. Гэта значыць пры ім Амерыка не стане вялікай, хутчэй наадварот. Ён не здольны кіраваць дзяржавай.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Пасля таго, як з прэзідэнцкай гонкі выйшаў дзеючы прэзідэнт Джо Байдэн, кандыдатамі ў прэзідэнты сталі Камала Харыс ад партыі дэмакратаў і Дональд Трамп ад партыі рэспубліканцаў.

Беларускае Радыё Рацыя