
Да выбараў у ЗША засталося крыху больш за месяц. Усё яшчэ абмяркоўваюцца апошнія дэбаты паміж Камалай Харыс і Дональдам Трампам і іх уплыў на вынікі галасавання. Сваімі ўражаннямі ад электаральнай гонкі падзяліўся беларус Юры Дзятко:
— Усё стала досыць цікавым, але ў Амерыцы заўсёды ёсць выбары, да самага апошняга моманту невядомы, непрадказальны вынік. Таму цікава назіраць, як усё гэта адбываецца. Самае цікавае было тое, што дэбаты былі, было цікава пагаварыць з людзьмі, як звычайна, калі хтосьці моцны рэспубліканец, ён лічыць, што Трамп выступіў лепш і хто дэмакрат, то ён лічыць, што Камала Харыс выступіла лепш.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Прэзідэнцкія выбары ў Злучаных Штатах Амерыкі павінны прайсці 5 лістапада бягучага года. Гэта ўжо праз сем тыдняў.
Беларускае Радыё Рацыя






