BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дабравольскі і Халезін выйшлі з Каардынацыйнай рады

Аляксандр Дабравольскі, лідар спісу «Еўрапейскі выбар», і драматург Мікалай Халезін з таго ж спісу выйшлі са складу Каардынацыйнай рады 3-га склікання.

Як патлумачыў Дабравольскі «Нашай ніве», ягоны сыход зьвязаны з праблемамі са здароўем.

«Апошнім часам я часта адчуваю сябе кепска. Магчыма, гэта ад стомленасці, магчыма — па іншых прычынах. Я патлумачыў гэта калегам, яны ўспрынялі маё рашэнне з разуменнем», – сказаў ён.

Халезін раней ужо заяўляў, што можа выйсці з КР. Ён дапусціў, што можа застацца ў групе ў рангу саветніка ці памочніка.

«Можа, будзе лепей, калі пройдзе наступны чалавек [са спісу] пасля мяне. Я застануся ў рангу памочніка, дарадцы, каго заўгодна ў гэтай групе. Гэта твой выбар — як ты плануеш далей. Таму што калі я не магу надаваць максімум сваёй увагі гэтаму, то хіба што варта саступіць тым, хто можа», — тлумачыў ён журналістам.

Замест Дабравольскага і Халезіна ў Каардынацыйную раду ўвайшлі прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева і Марыя Яфімава, якая працуе персанальнай трэнеркай у ЗША.