Дзярждума Расеі 14 студзеня ратыфікавала дамову з Беларуссю аб узаемнай абароне высокапастаўленых чыноўнікаў ад запытаў трэціх краін і міжнародных судоў. Дамова прадугледжвае, што прэзідэнты, прэм’еры, кіраўнікі сілавых ведамстваў, судоў, парламентаў, адміністрацый і цэнтральных банкаў не выдаюцца трэцім краінам і могуць карыстацца імунітэтам нават пасля сыходу з пасады.

Палітычны сэнс дакумента каментуе спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан:
–Пуціна і яго вайсковых кіраўнікоў, так і Лукашэнку, на яго можа быць выдадзены ордэр на арышт за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей. Проста спроба дыктатараў у такой непрыемнай для іх сітуацыі забяспечыць для сябе нейкія гарантыі. Нават, калі адбудзецца транзіт, змена ўлады, забяспечыць пункты адыходу. Дэманструе страх рэжыму перад Міжнародным крымінальным судом, міжнароднай адказнасцю.
Саму дамову Пуцін і Лукашэнка падпісалі яшчэ ўвесну 2025 года. Акрамя Беларусі, аналагічныя дакументы падпісаны Расеяй з М’янмай і Нікарагуа.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






