BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Даніэль Бацькоўскі: Выбары ў Венгрыі могуць паўплываць на рэгіён

12 красавіка 2026 года ў Венгрыі адбудуцца парламенцкія выбары, якія разглядаюцца як адна з ключавых палітычных падзей у Цэнтральнай Еўропе.

Даніэль Бацькоўскі

Прафесар Універсітэта ў Беластоку Даніэль Бацькоўскі не выключае, што ў выпадку захавання цяперашняга курсу Будапешт можа заняць больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да Польшчы, у тым ліку праз блакаванне рашэнняў Еўразвязу, звязаных з фінансавай падтрымкай, у тым ліку з-за і для Украіны.

Асобна Бацькоўскі звяртае ўвагу на магчымыя наступствы для Беларусі. Паводле яго, узмацненне Расеі і яе саюзнікаў у Еўразвязе можа стварыць рызыку выкарыстання беларускага кірунку ў інтарэсах Крамля, у тым ліку ў Балтыйскім рэгіёне.

На думку Бацькоўскага, шмат што пасля выбараў у Венгрыі будзе залежаць і ад таго, ці зможа парламент перабудаваць сістэму, узведзеную Віктарам Орбанам, альбо хаця б істотна паўплываць на яе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя