BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Данія дазволіла ВСУ выкарыстоўваць сваю зброю на тэрыторыі Расеі

Узброеныя сілы Украіны (ВСУ) могуць выкарыстоўваць прадстаўленую Даніяй зброю на тэрыторыі Расеі, паведамляе unian.net.

FOTO: JIM MATTIS/WIKIPEDIA

Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Даніі Ларс Леке Расмусэн, каментуючы падзеі ў Курскай вобласці, піша DR.

“Абарона сябе цалкам можа ўключаць уварванне на тэрыторыю агрэсара. Калі ў рамках гэтага вы атакуеце інфраструктуру або ваенныя аб’екты нападаючага, то гэта цалкам у рамках правілаў вайны”, – сказаў ён.

Расмусэн падкрэсліў, што падтрымка Даніяй Украіны зусім не змянілася. У той жа час выкарыстанне дацкай зброі на тэрыторыі РФ – у рамках правілаў.

“Нельга ўстанавіць абмежаванні, згодна з якімі зброю можна прымяняць толькі на тэрыторыі Украіны”, – дадаў міністр.