Данія ўпершыню назвала ЗША магчымай пагрозай бяспекі. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на справаздачу дацкай Службы замежнай і вайсковай разведкі за 2025 год.

У дакуменце гаворыцца, што ЗША ўсё часцей аддаюць прыярытэт уласным інтарэсам, а таксама «выкарыстоўваюць сваю эканамічную і тэхналагічную сілу як інструмент улады», у тым ліку ў адносінах з саюзнікамі і партнёрамі.
“ЗША выкарыстоўваюць эканамічную сілу, уключаючы пагрозы высокімі тарыфамі, каб навязваць сваю волю, і больш не выключаюць прымянення ваеннай сілы, нават супраць саюзнікаў», – гаворыцца ў дакуменце.
Пры гэтым галоўнымі пагрозамі бяспекі дацкая разведка па-ранейшаму лічыць Расею і Кітай.
Беларускае Радыё Рацыя






