BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Данія выдзеліць 700 000 еўра для падтрымкі беларускіх палітвязняў

Данія выдзеліць 700 000 еўра для Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі беларускіх палітзняволеных.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Даніі Ларс Лёке Расмусен напярэдадні сустрэчы з кіраўніцай Кабінета Святланай Ціханоўскай.

Ціханоўская адзначыла, што «мы вельмі ўдзячныя Даніі і ўсім паўночным краінам за салідарнасць і падтрымку. Сёння тысячы людзей знаходзяцца за кратамі, тысячы рэпрэсаваных і іх сем’яў патрабуюць дапамогі, рэабілітацыі і лекавання. Вашая салідарнасць дае надзею, энергію, а галоўнае – упэўненасць, што мы не застанемся сам-насам са сваёй бядой. Дзякуй!»

Раней Міжнародны гуманітарны фонд падтрымалі Нарвегія і Швецыя. За гэты год удалося сабраць больш за 2 мільёны еўра ў падтрымку фонду.

Крыніца: Аб’яднаны Пераходны Кабінет