Белы дом заклікаў як мага хутчэй вынесці на абмеркаванне Палаты прадстаўнікоў пытанне дапамогі Украіне і Ізраілю.

“Нам не патрэбныя былі ніякія напаміны з пункту гледжання таго, што адбываецца ва Украіне. Але мінулая ноч, безумоўна, значна падкрэслівае пагрозу, з якой сутыкаецца Ізраіль у вельмі, вельмі складаным суседстве”, – цытуе дарадца Белага дома па камунікацыях у сферы нацыянальнай бяспекі Джона Кірбі Axios.
Паводле яго слоў, Палаце прадстаўнікоў толькі трэба прыняць і паставіць на галасаванне законапраект пра замежную дапамогу.
“Мы проста шукаем лідарства ў офісе спікера: вынесіце гэта, прагаласуйце, каб не толькі Ізраіль мог атрымаць дадатковыя рэсурсы і абараніць сябе — што ім відавочна патрэбна, — але каб Украіна магла таксама”, – падкрэсліў Кірбі ў эфіры NBC «Meet Press».
Нагадаем, што прыняты Сенатам законапраект пра падтрымку на суму 95 мільярдаў далараў прадугледжвае дапамогу Украіне, Ізраілю і Тайваню, цяпер трэба каб гэты законапраект зацвердзіла Палата прадстаўнікоў.






