Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая праходзіла з 14 па 16 лютага, Святлана Ціханоўская сустрэлася са спецпасланнікам ЗША генералам Келагам, прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай Фон дэр Ляен, вярхоўнай прадстаўніцай ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас, міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам і многімі іншымі палітычнымі актарамі ЕЗ і ЗША.

Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі:
– У Мюнхене атрымалася правесці шмат важных сустрэч з амерыканскім бокам, з асноўнымі ключавымі асобамі Рэспубліканскай партыі, Сената, Палаты Прадстаўнікоў, таксама з прадстаўнікамі адміністрацыі Трампа, ягонымі спецпасланнікамі, з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, міністрам Сікорскім, ён вельмі актыўна падтрымлівае беларускую павестку, мы высока цэнім яго намаганні і дапамогу. Польшча – гэта наш адзін з ключавых партнёраў.
Па словах Кучыньскага, беларуская лідарка актыўна ўдзельнічала ў разнастайных панэлях і дыскусіях, прысвечаных рэгіянальнай бяспецы і ролі Беларусі ў ёй. Сярод іншага падымаліся пытанні вызвалення палітвязняў, магчымасць прызначэння спецпасланніка ЗША па Беларусі, а таксама важнасць уключэння беларускага пытання ў перамовы па Украіне.
Цалкам матэрыял:







Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Аб’яднаны пераходны кабінет