BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дарадца Ціханоўскай правёў перамовы ў Канцылярыі польскага прэм’ера

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы Малгажатай Латкевіч-Паўляк.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя планы на бягучы год і шляхі больш шчыльнага супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, з акцэнтам на практычныя крокі і каардынацыю дзеянняў. Пра гэта інфармуе прэс-служба Ціханоўскай.

Латкевіч-Паўляк пацвердзіла гатовасць Польшчы працягваць практычную падтрымку беларусам, якія знаходзяцца ў Польшчы.

Кучынскі адзначыў, што каманда Ціханоўскай знаходзіцца ў сталай камунікацыі з польскім прэм’ер‑мінiстрам Дональдам Тускам і яго канцылярыяй.