BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях пра новыя акты вандалізму ў Вільні

Офіс Ціханоўскай рашуча асудзіў серыю актаў вандалізму ў Вільні, накіраваныя супраць беларускіх арганізацыяў і ўстановаў, ды адсочвае сітуацыю.

Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:

Безумоўна мы звяртаемся са зваротамі да літоўскай паліцыі і просім разгледзець гэтыя акты вандалізму. Безумоўна мы супраць таго, што адбываецца ў краіне. Але мы таксама разумеем, што гэта не ўся краіна, мы не можам так сказаць. З літоўцамі ў нас вельмі добрыя адносіны. Ёсць пару чалавек. Не ведаю, па якой прычыне яны гэта робяць. Мы безумоўна заклікаем літоўскія ўлады на палітычным узроўні і на міжнародна-прававым узроўні ацаніць гэтыя здарэнні. Заклікаем паліцыю больш пільна разгледзець такія справы. Цікава паглядзець, калі яны знойдуць асоб, хто гэта здзяйсняў, а больш цікава пачуць прычыны, чаму яны гэта здзяйснялі.

Вядома, што абстрэлы вокнаў храма Беларускага праваслаўнага прыхода, разбітыя шыбы Цэнтра беларускай культуры, абразлівыя надпісы каля шэлтару для ўцекачоў «Дапамога» Офіс Ціханоўскай назваў «агрэсіўнай акцыяй з мэтай запалохаць свабодалюбных беларусаў і беларусак, якія знайшлі прытулак у Літве».

Прастрэленая шыба храма Беларускага праваслаўнага прыхода.

Разбітыя шыбы Цэнтра беларускай культуры.

Беларускае Радыё Рацыя