BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дарадца Трампа: Еўропа павінна займацца гарантыямі бяспекі Украіны

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Майк Уолц заявіў, што кіраўнік Белага дома Дональд Трамп здолее завяршыць канфлікт ва Украіне, але пытаннем гарантый бяспекі Украіны павінны займацца еўрапейцы.

“Прэзідэнт пакладзе канец канфлікту, але затым – гарантыі бяспекі, гэтае пытанне наўпрост ставіцца да еўрапейцаў”, – сказаў Уолц у эфіры тэлеканала NBC News.

Ён таксама адзначыў, што Вашынгтон мае намер абмяркоўваць пытанне “папаўнення выдаткаў” на дапамогу Кіеву, у прыватнасці, з дапамогай дамоўленасцяў аб украінскіх прыродных рэсурсах.

Уолц таксама заявіў, што шэраг сусветных лідараў гатовыя дапамагчы Трампу пакласці канец украінскаму канфлікту.

На пытанне журналіста пра тое, ці была размова паміж Трампам і расейскім лідарам Уладзімірам Пуціным, ён сказаў, што “не хоча казаць пра гэта раней за прэзідэнта”.

Беларускае Радыё Рацыя