BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дарадца Ціханоўскай наведаў Вашынгтон з працоўным візітам

31 сакавіка – 1 красавіка дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі па даручэнні Святланы Ціханоўскай наведаў Вашынгтон з працоўным візітам.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

У цэнтры ўвагі перамоваў было пытанне вызвалення палітычных зняволеных, а таксама ўзмацненне падтрымкі беларускай супольнасці і дэмакратычных ініцыятываў. Паводле дарадцы, “таксама важна захаваць прынцыповую пазіцыю еўрапейскага падыходу ў дачыненні да рэжыму. Тут неабходны баланс роляў — такія сумесныя дзеянні даюць вынік”. 

Візіт Кучынскага ў Вашынгтон анансавала Святлана Ціханоўская ў Сейме Літвы 30 сакавіка. Яна ўзгадала пра важнасць захавання еўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на фоне зняцця часткі абмежавальных захадаў ЗША.