BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лукашэнкаўская прапаганда пераключылася на Захад і вайну ва Украіне

Цэнтр новых ідэй правёў анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання «Мэпінг беларускай прапаганды: пра што і як пішуць беларускія праўладныя аўтары?», у якім быў прадстаўлены актуальны агляд праўладных Telegram-каналаў у 2025 годзе.

Паводле даследавання, лукашэнкаўская прапаганда істотна змяніла фокус.

Кажа дырэктар ЦНІ, доктар палітычных навук, Леся Руднік:

– Знешняя павестка ўсё ж такі дамінуе. Праўладныя каналы ў асноўным сканцэнтраваныя на вайне ва Украіне, на вобразе Захаду. У той час як унутраная палітыка, дзейнасць апазіцыі, інтэграцыя з Расеяй досыць рэдка згадваюцца. Важны аспект, які пакуль што не асабліва падкрэсліваўся ў дзейных даследаваннях, аўдыторыя амаль не залучаецца ў кантэнт, як мінімум у Telegram, не заўсёды супадае ступень і ўзровень рэакцыі, каментароў і г.д.

Паводле Лесі Руднік, такая трансфармацыя цалкам укладваецца ў расейскую стратэгію інфармацыйнага ўплыву, з якой лукашэнкаўскія праўладныя каналы цяпер яшчэ больш шчыльна інтэграваны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя