BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Даводзіцца выбіраць паміж кепскім і вельмі кепскім сцэнаром”

Доўгатэрміновай і надзейнай не можа быць ніякая мірная дамоўленасць, у якую не верыць хаця б адзін бок канфлікту. Больш за тое, перамовы не падаваліся сумленнымі і справядлівымі яшчэ да іх пачатку. 

Сваімі разважаннямі адносна дасягнення міру па ўкраінскай сітуацыі падзяліўся расейскі праваабаронца Макар Дзьяканаў:

– Час для перамоваў заўжды ёсць,, і ён заўжды быў з намі. Пытанне – у якім фармаце і з якімі папярэднімі патрабаваннямі выходзяць бакі на гэтыя перамовы. У тым ліку бакі медыятараў у дадзеным выпадку – гэта ЗША. Тут вельмі важна зразумець, што калі перамовы не здаюцца сумленнымі і справядлівымі яшчэ да іх пачатку, то ні пра якія поспех гэтых перамоваў не можа быць і размовы.

Макар Дзьяканаў дадаў, што пакуль што даводзіцца выбіраць паміж кепскім і вельмі кепскім сцэнаром. А сітуацыя з правамі і свабодамі людзей у Расеі без залежнасці ад дасягнення міру толькі пагаршаецца.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота t.me/ermaka2022