BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У эфіры нашага радыё прайшлі публічныя дэбаты кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады, выбары ў якую пройдуць з 25 па 27 траўня. Першыя ўдзельнікі дэбатаў пабывалі ў эфіры нашага радыё і на выхадзе са студыі падзяліліся сваімі эмоцыямі.

Кандыдат у Каардынацыйную раду ад спісу №3 “Еўрапейскі выбар” Юлія Сліўко:

Вельмі мала часу таму, што ты не можаш поўнасцю разгарнуць сваю думку, выказацца, таму гэта скомкана. Я так думаю, мяркую, што часам гэта можа не так падавацца. Людзі могуць не так разумець, скажу так, што існуе заціснутасць, бо мы ўсе знаёмыя, мы ўсе сябруем, мы ўсе з Гародні тым больш. Трымаемся адзін аднаго, а тут трэба спрачацца. Трошачкі цяжкавата, але гэта дэбаты, гэта на карысць нашай краіны. Я думаю, што самае лепшае нас чакае наперадзе, таму дзякуй за эфір.

РР: Ці важна праводзіць такія дэбаты, каб данесці сваю думку патэнцыйным выбаршчыкам?

Карына Маліноўская ад спісу “Воля”:

– Прайшло ўсё вельмі мірна і ўтульна. Я думаю, што важна, бо выбаршчыкі павінны ведаць нас усіх са спісу, як асобаў, а не толькі самых галоўных.

Сяргей Верамеенка Беларуская хрысціянская дэмакратыя спіс “Салідарнасць” ад БХД і Народная Грамада:

Хачу вас сказаць вялікі дзякуй Радыё Рацыя за арганізацыю вось такіх дэбатаў. Гэта вельмі важна, вельмі добры досвед, асабліва для тых палітычных актывістаў, якія толькі ўваходзяць у палітыку. На жаль ім не далі такой магчымасці ў Беларусі, але тут ёсць. Будзем спрабаваць, будзем працаваць, будзем супрацоўнічаць. Спадзяюся, што праца пойдзе плённая. Хаця мне цяжка сабе яшчэ ўявіць, што такое Каардынацыйная рада і для чаго яна будзе існаваць. Тыя мэты, якія раней у яе былі, яны ануляваныя і яны ўжо абсалютна непатрэбныя. Зараз трэба ставіць іншыя задачы. Наколькі я разумею, практычна ўсе спісы ставяць сабе толькі адну задачу, гэта вызваленне Беларусі. Спадзяюся, што будзем шукаць шляхі для вызвалення Беларусі, для яе дэакупацыі, правядзення новых выбараў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя