BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дэбаты перад выбарамі ў Каардынацыйную раду

Прапануем вашай увазе дэбаты і дыскусіі розных бакоў, якія бяруць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду. Вядзе дэбаты Улад Грынеўскі.

Удзельнікі дыскусіі раскажуць пра сваю пазіцыю ды выкажуць свае ідэі адносна будучыні нашай Беларусі.

Удзельнікі дыскусіі:

-спіс №3 (-“Еўрапейскі выбар” – Аляксандра Мамаева;

-спіс №7 “Хопіць баяцца!” – Міхаіл Рубін;

-спіс №12 “Моладзевы наступ” – Марго Ворыхава.

Сённяшнія ўдзельнікі – прадстаўнікі так званай новай хвалі беларускай палітыкі пасля 2020-га году. Таму прапанова таксама акцэнтаваць на сваім палітычным досведзе.

Аляксандра Мамаева: Я прадстаўляю спіс №3 “Еўрапейскі выбар”. Наша каманда – гэта шырокая кааліцыя людзей, аб’яднаных агульнай мэтай – інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую прастору. У спіс уваходзіць вельмі шырокае кола людзей – гэта і прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, АПК, Народных амбасадаў, дыяспар, ветэранскіх арганізацый, культурныя дзеячы, журналісты, блогеры, актывісты. Мы таксама раскіданыя па розных краінах, але зараз склалася вельмі добрая каманда, і мы гатовыя лабіяваць у тым ліку нашую праграму ў КР і выступаем за нацыянальнае адраджэнне, падтрымліваем курс на рэформы, якія неабходныя для дасягнення Беларуссю еўрапейскіх стандартаў і еўрапейскага роўню жыцця. І вельмі важна на гэтым шляху – канструктыўная праца з усімі ініцыятывамі, хто працуе на карысць Беларусі, хто выступае за незалежнасць Беларусі, за дэмакратычныя перамены і еўрапейскі выбар. Я асабіста з’яўляюся каардынатаркай Народных амбасадаў Беларусі. Я актыўна займалася грамадскай і палітычнай дзейнасцю на пачатку 2000-х, але пасля расчаравалася і вось толькі вярнулася зноў ў гэты рух на хвалі 2020. І для сябе асабіста бачу адной з галоўных задачаў у КР – гэта лабіяванне інтарэсаў Беларусі і беларусаў на міжнароднай арэне і пераўтварэнне КР ў прадстаўнічы орган, дзе абмяркоўваюцца ідэі, выпрацоўваюцца канцэпцыі і т.д.

Міхаіл Рубін: Палітыка ўварвалася ў маё жыццё больш за 12 гадоў таму, калі партыя, за якую я больш за 20 гадоў галасаваў у Германіі – Ліберальная партыя свабодных дэмакратаў пасля выбараў была вымушана пакінуць бундэстаг. І я зразумеў, што проста так галасаваць недастаткова. Прыйшоў час быць палітычна актыўным. І насамрэч палітыка ўварвалася ў маё жыццё вельмі хутка – асабліва муніцыпальная, камунальная палітыка. Я быў у Франкфурце, у якім жыву 28 гадоў, муніцыпальным дэпутатам. І ў сваёй ролі муніцыпальнага дэпутата – выхадца з Беларусі, выступаў на самым першым мітынгу пасля затрымання Віктара Бабарыкі, калі толькі пачыналіся рэпрэсіі ў нас на Радзіме. І гэта быў сігнал, што палітыка не можа быць толькі муніцыпальнай, толькі лакальнай, а прыйшоў час дапамагаць і сваёй Радзіме. Што тычыцца выбараў, у якіх я зараз удзельнічаю, так, наш спіс – “Хопіць баяцца!” у вельмі шырокім сэнсе. Хопіць баяцца ў першую чаргу быць апалітычным, хопіць баяцца быць бачным, быць гучным. І я цалкам раздзяляю ўсе тыя палітычныя патрабаванні, якія вылучае “Еўрапейскі спіс”, але мы ідзём яшчэ на крок наперад, мы гаворым – толькі інтэграцыя ў ЕЗ і трэба пераставаць баяцца браць жыццё ў свае рукі, баяцца гаварыць НЕ! любым пагрозам, любым абмежаванням, а ісці па жыцці самастойна.

Марго Ворыхава: Так, моладзь наступае, і я – як прадстаўніца моладзевага спіса “Моладзевы наступ” з’яўляюся моладзевай актывісткай ужо цягам апошніх 6 гадоў, акрамя гэтага займаюся тым, што з’яўляюся прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, дарадцай Святланы Ціханоўскай па моладзевай  палітыцы і студэнцтву. Я не цікавілася беларускай палітыкай канкрэтна  таму,  што яна мне не падабалася сваёй рэпрэзентатыўнасцю, яна мяне заўсёды адштурхоўвала, таму што прэзентавалася мне, як брудная гульня, ад якой нас імкнулася пазбавіць гэтая маленькая група палітыкаў. Калі я пайшла ў больш еўрапейскі бок палітыкі, пачала прадстаўляць моладзь на розных пляцоўках і платформах, я зразумела, што еўрапейская палітыка і тое, як сябе паводзяць там палітыкі, тое, як яны прадстаўляюць там свой народ, як адказваюць на яго запыты, – гэта тое, якой палітыка можа быць, тое, якой яна насамрэч мусіць быць у Беларусі. Таму мэта “Моладзевага наступу” – зрабіць палітыку адкрытай, транспарэнтнай, падсправаздачнай і больш за тое – рэпрэзентатыўнай. І мы прадстаўляем групу, якая мае прывілей, скажам так, расці ў асяроддзі еўрапейскага грамадства, еўрапейскіх каштоўнасцяў, еўрапейскіх тэндэнцый і ідэалогіі. І таму я лічу, што мы – вельмі цікавы і інтрыгуючы спіс. Таму галасуйце за “Моладзевы наступ” спіс №12!

Цалкам матэрыял:

* * *

Беларускае Радыё Рацыя прапануе вашай увазе адмысловыя дэбаты і дыскусіі розных бакоў, якія бяруць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду.

Сёння ў дэбатах возьмуць удзел:

-спіс 3 (Еўрапейскі выбар) – Аляксандра Мамаева
-спіс 7 (Хопіць баяцца!) – Міхаіл Рубін
-спіс 12 (Моладзевы наступ) – Марго Ворыхава

Дэбаты кандыдатаў у Каардынацыйную раду пройдуць сёння на хвалях нашага радыё а 17.10 паводле беларускага часу, 16.10 паводле польскага.

Беларускае Радыё Рацыя