
Прадстаўнікі афіцыйнага Менска на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ заявілі, што крытыка “выбараў” у Беларусі з боку заходніх краін з’яўляецца неабгрунтаванай. У сваім выступе дэлегацыя Беларусі сцвярджае, што працэс галасавання адпавядаў нацыянальнаму заканадаўству, а выбарчыя ўчасткі наведалі амаль 500 міжнародных назіральнікаў. Між тым, 38 краін, якія ўваходзяць у Нефармальную групу сяброў дэмакратычнай Беларусі, асудзілі вынікі “выбараў”, а ЗША асобна заявілі, што яны не былі свабоднымі і празрыстымі.
Беларускае Радыё Рацыя






