BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дэмакратычная выбарчая працэдура, як яе арганізаваць?

Пытанне паўстала ў Каардынацыйнай Радзе. Там плануюць  правесці выбары 25 траўня. І гэта на фоне палітычных дыскусій пра ролю структуры, якую ў апазіцыйных колах называюць «протапарламентам», ён мае атрымаць легітымнасць праз галасаванне.

Палітык Юры Губарэвіч, лідар Руху «За Свабоду», сябра другога складу Каардынацыйнай Рады адказвае на пытанне, ці будзе вылучацца ў трэці склад і ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі:

-Шмат у чым гэта будзе залежыць ад канчатковага рашэння адносна выбарчай працэдуры і інструментальнай магчымасці правядзення гэтых выбараў, якая дасць доступ да галасавання максімальна шырокаму колу беларусаў. Наколькі дэмакратычнай будзе выбарчая працэдура. Калі гэта роўны ўдзел для ўсіх, калі гэта магчымасць рэальна паспаборнічаць у змаганні за галасы, то чаму б і не.

Але палітык Юры Губарэвіч не бачыць сэнсу фармаваць Каардынацыйную Раду па квотах і паводле прадстаўніцтва пэўных палітычных груп. А такія ідэі таксама гучаць, паколькі яшчэ няма адказу на пытанне, як бяспечна арганізаваць працэс галасавання ў так званы «протапарламент», які дзейнічае за мяжой.

Беларускае Радыё Рацыя