Распрацаваць дарожную карту для ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы, прапануе беларуская дэмакратычная супольнасць. Яе лідарка Святлана Ціханоўская 30 студзеня выступіць перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы, у які ўваходзяць прадстаўнікі 46 дзяржаў.

А гэта важны крок да еўраінтэграцыі і будучыні Беларусі, кажа кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка. Ён нагадвае, што Рада Еўропы з Беларуссю пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі не супрацоўнічае.
– Гэта вельмі спецыфічная сітуацыя, гэта міжурадавая арганізацыя. У выпадку з Беларуссю перад Радай Еўропы паўстала пытанне: а з кім размаўляць? Мы ведаем, што там было прынятае рашэнне пасля пачатку агрэсіі супраць Украіны спыніць усе стасункі з Расеяй і таксама прыпыніць стасункі з рэжымам Лукашэнкі. Голас беларусаў будзе пачуты. Была створаная адмысловая кантактная група для падтрымання сувязяў паміж структурамі Савета Еўропы і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Кантактная група створана Генеральным сакратаром Рады Еўропы ў 2022 годзе, калі прынялі рашэнне прыпыніць усе адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам і яго кантраляванымі дэпутатамі. У групе засяроджаныя на распрацоўцы праграм і праектаў на карысць дэмакратычнай Беларусі.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






