BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дэпартацыйныя цэнтры для мігрантаў хочуць стварыць па-за межамі ЕЗ

22 ліпеня міністр унутраных спраў Германіі Аляксандар Добрынт падчас сустрэчы міністраў унутраных спраў Еўразвязу выступіў за стварэнне цэнтраў дэпартацыі ў трэціх краінах для тых мігрантаў, якім адмовілі ў прытулку.

Фота з адкрытых крыніц

Паводле Добрынта, гэтыя цэнтры для вяртання мігрантаў павінны размяшчацца недалёка ад краін іх паходжання. А ствараць іх мае сэнс супольна некалькім краінам Еўразвязу, паведаміла dw.com.

Ідэю пашырыў еўракамісар у справах міграцыі Магнус Брунэр, які прапанаваў даць краінам ЕЗ права дэпартаваць мігрантаў у трэція краіны, нават калі яны з імі ніяк не звязаныя.

Гэтыя задачы і абарона вонкавых межаў Еўразвязу стануць прыярытэтам цяперашняга старшынства Даніі ў Савеце ЕЗ, заявіў міністар іміграцыі і інтэграцыі гэтай краіны Корэ Дубвад.