BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дэпутацкая група “За дэмакратычную Беларусь” створана ў літоўскім Сейме

У Сейме Літвы новага склікання створана міжфракцыйная дэпутацкая група “За дэмакратычную Беларусь”. Пра гэта паведаміў “Парламенцкі канал”. Падобная група існавала ў літоўскім парламенце і падчас папярэдняй дэпутацкай кадэнцыі.

Фота: L. Balandžio / BNS

Групу ўзначаліў першы намеснік старшыні Сейма Юозас Алекас, а яго намеснікам стаў намеснік кіраўніка Камітэта па міжнародных справах Жыгімантас Павілёніс. У групу таксама ўвайшлі дэпутаты – прадстаўнікі фракцый.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька адзначыў, што папярэднія кансультацыі далі свой плён. Паводле яго слоў, абодва кіраўнікі групы — вопытныя палітыкі, у тым ліку ў міжнародных справах, якія маюць уплыў у сваіх партыях.