У Вільні 17 лютага прайшла сустрэча прадстаўнікоў беларускіх ініцыятыў з дэпутатамі парламенцкай міжфракцыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь». Сустрэча была прысвечана абмеркаванню праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, а таксама шляхоў падтрымкі супольнасці і інтэграцыі.

Удзельнік сустрэчы, прадстаўнік літоўскай партыі «Дэмакратычны саюз “Vardan Lietuvos» дэпутат Томас Томілінас адзначае:
-Я думаю, што нейкая каардынацыя на роўні ўраду павінна паўстаць, каб усе такія пытанні людзей, якія сюды трапілі па гуманітарных прычынах – гэта не толькі беларусы, таксама ўкраінцы, расейцы і іншыя – гэта супольныя праблемы. І іх трэба вырашаць больш аператыўна.
Адпаведна дэпутат пракаментаваў нядаўні пераезд офіса Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву:
-Урад Літвы трошкі больш холадна адносіўся да Офіса і гэта вялікая памылка для Літвы. Я думаю, што трэба было рабіць усё, каб ён застаўся. Я рады за Польшчу, але мне хочацца, каб і ў Літве беларусы сябе адчувалі добра і ўдзельнічалі ў нашай гаспадарцы і ў нашай палітыцы.
На сустрэчы ў Вільні адпаведна закраналіся пытанні адукацыі дзяцей беларусаў у літоўскіх школах і развіцця двухмоўнага асяроддзя, адкрыцця яшчэ адной школы з беларускай мовай навучання, становішча ветэранаў‑добраахвотнікаў і падтрымка Беларускай Рады культуры.

Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






