BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дэсаветызацыя і дэкаланізацыя: беларускі досвед на канферэнцыі ў Вільні

У Вільні адбылася канферэнцыя, прысвечаная досведу і палітыцы дэсаветызацыі ў постсавецкім і постсацыялістычным рэгіёне.

Таццяна Шчытцова

Беларускі вопыт у гэтай сферы перад прысутнымі прадставіла прафесар і філосаф, выкладчык ЕГУ Таццяна Шчытцова:

– У Беларусі, як мы добра ведаем, пры рэжыме Лукашэнкі такая праца немагчымая. Быў кароткі перыяд паміж 1991-ым і 1994-ым гадамі калі крыху распачалося ўсталяванне нацыянальнай сімволікі, дэмакратызацыя, лібералізацыя краіны. Праспект Леніна быў перайменаваны ў праспект Францыска Скарыны. І вось гэтая вайна супраць Украіны, маем справу з фінальнай стадыяй дэзінтэграцыі Савецкага Саюза.

На канферэнцыі абмяркоўваліся тэмы дэсаветызацыі, дэкаланізацыі і нацыянальнай палітыкі пасля падзей 2020 і 2022 гадоў. Мерапрыемства праходзіла ў Сейме Літвы і было арганізавана Lithuanian Genocide and Resistance Research Center.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Таццяны Шчытцовай.