BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Для беларускіх уцекачоў у Партугаліі стварылі «спецыяльны канал сувязі»

Як паведаміла партугальская тэлекампанія SIC, Агенцтва па інтэграцыі мігрантаў і прытулку, якім кіруе Міністэрства ўнутраных спраў у Лісабоне, стварыла «спецыяльны канал сувязі» з ваеннымі ўцекачамі з Украіны і бежанцамі з Беларусі. Праз гэты канал яны могуць удакладніць сваё прававое становішча ў Партугаліі.

Дзякуючы гэтай форме сувязі ўцекачы могуць у электронным выглядзе падаваць у агенцтва дакументы, якія пацвярджаюць, што яны не могуць вярнуцца на радзіму.

Агенцтва «прааналізуе іх сітуацыю ў кожным канкрэтным выпадку» і разгледзіць небяспекі, якія пагражаюць грамадзянам Беларусі, Украіны і Расеі пасля магчымага вяртання на радзіму.

Паводле беларускіх актывістаў апазіцыі, агенцтва яшчэ ў жніўні разаслала ім лісты з загадам пакінуць Партугалію. У лістах быў указаны 20-дзённы тэрмін для добраахвотнага выезду. На сітуацыю звярнулі ўвагу ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Беларусі.