Днямі экс-амбасадар Украіны ў Менску Ігар Кізім быў прызначаны амбасадарам па асаблівых даручэннях па Беларусі. Галоўная мэта, па словах Кізіма – не дапусціць новай узброенай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі супраць Украіны і засцерагчы паўночную мяжу краіны.

Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў Андрэй Кушняроў:
-Магчыма, прызначэнне Кізіма з’яўляецца таксама часткай такой перазагрузкі. Хоць па Беларусі ва Украіны няма вялікай экспертызы, то бок, людзей, якія б мелі вялікія кантакты ўнутры краіны. Пры яго непасрэдным удзеле прайшлі 2020, 2021 і 2022 гады, ён быў на гэты момант паслом у Беларусі. Ён быў на канферэнцыі, арганізаванай Палком Каліноўскага. Ягоная праграма на бліжэйшы час – гэта больш пазнаёміцца з існуючымі арганізацыямі, магчыма, нейкія візіты ў краіны Балтыі. Тады яны ўжо будуць вызначаць, з кім ёсць сэнс размаўляць.
Вядома, што амбасадар па асобых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім выказаў гатоўнасць сустракацца з усімі палітычнымі сіламі, каб выпрацаваць агульнае бачанне, куды рухацца дэмакратычнаму руху Беларусі.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя