Беларусь рыхтуецца прыняць новую ваенную дактрыну, у якой замацуе саюзніцкія абавязацельствы. Згодна з новым дакументам, напад на саюзніка Беларусі будзе лічыцца нападам на рэспубліку.

Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Прымаюць у кантэксце абвастрэння ўсёй знешнепалітычнай сітуацыі, якая зараз назіраецца. Лукашэнка ў гэтым мае пэўную прапагандысцкую патрэбу. Ну і пагуляць у вельмі прыемную для Лукашэнкі гульню з ядзернай зброяй. Зараз шмат кажуць пры рызыку вайны ў Еўропе. Дактрына разлічана на тое, каб замацаваць такі пэўны статус Беларусі, якая гэтую вайну не жадае, але можа быць у гэтую вайну ўцягнутай, каб на Захадзе зразумелі, што калі Беларусь будзе ўцягнутая ў гэтую вайну, то яна будзе дзейнічаць згодна са сваімі саюзніцкімі абавязкамі.
Па словах Аляксандра Фрыдмана, пад «саюзнай дзяржавай» у тэксце дакумента ў першую чаргу маецца на ўвазе Расейская Федэрацыя. Вядома, што ў красавіку праект ваеннай дактрыны вынясуць на зацвярджэнне Усебеларускага народнага схода.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






