Па словах дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфавіча, паблізу ўкраінска-беларускай мяжы знаходзіцца ваенная групоўка колькасцю каля 14 тыс. Такім чынам краіна ўзмацніла мазырскі і гомельскі кірункі, што выклікае заклапочанасць наконт мажлівага нападу на Ўкраіну.
Сітуацыю каментуе ваенны эксперт, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў:
-Лукашэнка як звычайна імкнецца уседзець на двух крэслах. І ён, з аднагао боку, спрабуе праводзіць нейкую палітыку адносна таго, каб расейскіх войскаў было менш на тэрыторыі Беларусі. З іншага боку, яму трэба паказваць і нейкую лаяльнасць расейскаму боку. І гэтыя арэлі ў той і другі бок. Але што варта памятаць, што прысутнасць войскаў там дастаткова мінімальная. То бок, тактычныя рухі могуць быць, могуць быць нейкія ўзаемныя абстрэлы. Але гэтага недастаткова нават для прарыву роўню Ваўчанска Харкаўскай вобласці.
Пра ўзмацненне ваенных падраздзяленняў у прыгранічных раёнах Беларусі Лукашэнка аб’яўляў у пачатку ліпеня. 13 ліпеня Лукашэнка загадаў адвесці войскі ад беларуска-ўкраінскай мяжы, заявіўшы, што напружанасці там больш няма.
Беларускае Радыё Рацыя